Такія дадзеныя прадставіў старшыня Нацыянальнай рады медычных ратаўнікоў Матэвуш Комжа. Падчас прэзідэнцкага медычнага саміцу адмысловец заявіў, што такія пацыенты павінны атрымліваць дапамогу на больш ранніх этапах сістэмы аховы здароўя:
— Калі мы разам не дамовімся, якім чынам каардынаваць лячэнне пацыента, гэта прывядзе да таго, што ён трапіць у аддзяленне хуткай дапамогі. Пацыенты цяпер добра абазнаныя і абіраюць чаканне ў шпітальным аддзяленні, дзе ім зробяць дыягностыку ды аналізу. Ахвяруе адзін дзень, а атрымае комплексны агляд з удзелам спецыялістаў.
У чацвер 4-га лістапада ўрад Дональда Туска абмяркоўваў пытанне фінансавання аховы здароўя з прадстаўнікамі медычнай супольнасці. У сустрэчы таксама прыняў удзел кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Збігнеў Богуцкі. Намеснік міністра аховы здароўя Томаш Мацееўскі прадстаўляў урад падчас прэзідэнцкага саміту.
Медычны саміт праходзяць праз некалькі дзён пасля паведамленняў у СМІ аб тым, што Міністэрства аховы здароўя мае намер зэканоміць больш за 10 мільярдаў злотых на Нацыянальным фондзе аховы здароўя (NFZ). Паводле ацэнак, бюджэт фонду ў наступным годзе будзе скарочаны прыкладна на 23 мільярды злотых.
Міністр аховы здароўя Ёланта Сабераньска-Грэнда адзначыла, што дакумент аб ашчаднасці быў тэхнічным элементам бюджэтных перамоў на наступны год. Яна падкрэсліла, што абмежаванні на спецыялізаваную дапамогу не былі рэалізаваны, і што праграма «Добрае харчаванне» ў бальніцах павінна стаць стандартнай практыкай.
ПР/юл